Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Наши новости

04.08.2026📚📖В Беларуси начинается выплата матпомощи к школе...Читать далее »
13.06.2026🎉 Выпускной вечер в средней школе №208 г. Минска имени И.Л. Иванчика состоялся 12 июня 2026 года!Читать далее »
04.06.2026Мероприятие с воспитанниками воспитательно-оздоровительного лагеря "Непоседы" «Скажи буллингу - НЕТ!»...Читать далее »
01.06.2026"Непоседы" открыли лето с размахом!Читать далее »
30.04.2026Учебно-полевые сборы десятиклассников в разгаре!Читать далее »
29.05.2026Торжественная линейка для учащихся 5-8 классов, приуроченная к окончанию 2025/2026 учебного года...Читать далее »
Архив новостей

Архив новостей

22.11.2025

Тыдзень беларускай мовы і беларускай літаратуры...

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам…

Я.Сіпакоў

З 17 лістапада па 22 лістапада 2025 года ў Сярэдняй школе № 208 г. Мінска імя І.Л. Іванчыка прайшлі мерапрыемствы ў межах тыдня беларускай мовы і беларускай літаратуры пад агульнай назвай “ Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

У панядзелак прайшлі літаратурныя пасядзелкі “Прымаем гасцей”. Да вучняў 5-11 класаў завітаў літаратурны тэатр З. Феакціставай “Слова” з пастановамі “Песняры роднага краю” па творах Я.Купалы,Я.Коласа, “Мой Багдановіч”. 20.11 вучняў старэйшых класаў чакала сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай К.Стрынгель і яе раманам “Агент прывіда”.

На працягу тыдня і настаўнікі, і вучні прынялі ўдзел у акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, наведалі кніжныя выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, прысвечаныя 105-годдзю з Дня нараджэння Андрэя Макаёнка , 95-годдзю з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Класныя кіраўнікі правялі ўрокі памяці пад дэвізам “Хай будзе мір на ўсёй Планеце” пра ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладах твораў беларускіх пісьменнікаў М.Лынькова,В.Быкава,А.Куляшова і кніг серыі “Памяць” , “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Цікавасць вучняў выклікаў марафон “Мова родная – мова модная”, дзе вучням прадставілася магчымасць пабыць рэдактарам часопіса і стварыць “жывую газету”, размясціўшы сваю інфармацыю ў пэўнай рубрыцы. Неверагоднае падарожжа ”Мінск- літаратурны” - магчымасць далучыцца да гісторыі горада і знайсці літаратурны след, пакінуты ў ёй.

Дзякуй ўсім за ўдзел, да новых сустрэч!!! І памятайце, што лёс нашай мовы, культуры, гісторыі ў нашых руках…Нездарма Ф. Багушэвіч гаварыў: “ Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”